Самы актыўны вулкан Еўропы Этна (Сіцылія, Італія) выпускае дымавыя кольцы, якія ўзнімаюцца высока ў неба, піша інфармацыйнае агенцтва Reuters.
«Віхравыя кольцы», што выходзяць з жарала вулкана, — досыць рэдкая з’ява. Яны амаль цалкам складаюцца з вадзяной пары, што ўтвараецца падчас выпарэння вады з магмы ўнутры вулкана. Таксама яны ўтрымліваюць дым і газ.
Джузэпэ Барбагала з групы альпійскіх гідаў Паўднёвай Этны патлумачыў, што нядаўна на паўднёва-ўсходнім схіле ўтварыўся новы кратар ідэальна круглай формы.
Кольцы заахвоцілі мясцовых жыхароў перайменаваць вулкан ва «Уладарку пярсцёнкаў».