Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  2. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
  3. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  4. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  7. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  8. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  9. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  10. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  13. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  14. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  15. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  16. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
Читать по-русски


/

Новы кіраўнік урада Аляксандр Турчын заявіў, што Беларусь жыве ў эпоху «чорных лебедзяў», і акрэсліў дзве рызыкі для нашай эканомікі. У той жа час ёсць актуальныя праблемы, якіх прэм’ер не згадаў, але пра іх раней папярэджвалі незалежныя эканамісты. «Люстэрка» расказвае падрабязнасці.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Пра якую праблему заявіў прэм’ер і да якіх наступстваў яна можа прывесці?

Аляксандр Турчын адзначыў, што ў эканоміцы Беларусі «дастаткова шмат рызык». «Гэта санкцыйны ціск, праблемы ў замежным гандлі. Але самае галоўнае, што мы цяпер жывём у эпоху „чорных лебедзяў“, — заявіў прэм’ер. — Які „чорны лебедзь“ з’явіцца заўтра, вельмі складана спрагназаваць».

«Чорны лебедзь» — тэорыя, што разглядае выпадковыя або цяжкапрагназавальныя падзеі, якія могуць мець істотныя наступствы для сусветнай эканомікі. Упершыню гэтае паняцце апісаў у сваёй кнізе Насім Нікалас Талеб, амерыканскі публіцыст, эканаміст і трэйдар.

Аляксандр Турчын не ўдаваўся ў падрабязнасці пра тое, якія менавіта ёсць праблемы ў замежным гандлі. Аднак, як расказвалі раней эканамісты, сутнасць у тым, што экспарт тавараў і паслуг усё больш адстае ад іх імпарту. Хутчэй за ўсё гэтая праблема будзе нарастаць. Большая частка замежнага гандлю арыентаваная на Расію, а там попыт падае. Да таго ж беларуская прадукцыя на суседнім рынку прайграе канкурэнцыю кітайскай. У выніку перакос у замежным гандлі толькі нарастае.

Такі разрыў значна цісне на прадпрыемствы і валютны рынак. Гэта ў сваю чаргу можа прывесці да дэфіцыту замежнай валюты і хутчэйшага падзення курсу беларускага рубля.

Але ёсць і іншыя праблемы, пра якія новы прэм’ер-міністр не згадаў.

Перакосы ў рэгуляванні цэн і чым гэта пагражае

У апошнія месяцы ўлады Беларусі ўсё часцей казалі пра «справядлівыя цэны» і абяцалі ўвесці змяненні ў іх рэгуляванне. Аднак эканамісты, у прыватнасці Дзмітрый Крук, папярэджвалі, што штучнае кіраванне цэнамі тавараў і паслуг ужо стварыла перакосы і можа прывесці да сур’ёзных наступстваў. Без штучнага стрымлівання інфляцыя ў нашай краіне магла б быць аж да 10%.

Цяпер цяжар цэнавага рэгулявання кладзецца на вытворцаў і гандаль. У кароткатэрміновай перспектыве гэта выгадна для насельніцтва, якое бачыць больш прывабную цану тавараў у крамах. Але гэта адбываецца за кошт дадатковых выдаткаў з боку бізнесу. І такая сітуацыя не можа цягнуцца бясконца: калі кампаніі і далей будуць працаваць на мяжы рэнтабельнасці, гэта непазбежна прывядзе альбо да змякчэння рэгулявання і росту цэн, альбо да зніжэння аб’ёмаў вытворчасці і ўзроўню заробкаў.

Эканаміст мяркуе, што поўная адмова ад кантролю цаны тавараў малаімаверная, але ўлады будуць паступова паслабляць гэты кантроль, каб пазбегнуць рэзкага скачка інфляцыі. У сваю чаргу, чыноўнікі запэўніваюць, што шукаюць баланс паміж інтарэсамі вытворцаў, гандлю і спажыўцоў. Аднак эксперты сумняваюцца, што гэта магчыма зрабіць без сур’ёзных эканамічных наступстваў.

Паводле ацэнкі аналітыка Анатоля Харытончыка, паслабленне цэнавага кантролю сёлета можа прывесці да паскарэння інфляцыі да 6−8%.

Недахоп работнікаў і праблемы, якія праз гэта ўзнікаюць

Беларусь працягвае сутыкацца з сур’ёзным дэфіцытам працоўнай сілы, асабліва ў гандлі і прамысловасці. Сітуацыя робіцца настолькі вострай, што ў вясковай мясцовасці «закрываюцца крамы» праз адсутнасць работнікаў.

Недахоп кадраў абмяжоўвае магчымасці прадпрыемстваў, яны элементарна не могуць павышаць аб’ёмы вытворчасці. Дэфіцыт работнікаў змушае наймальнікаў падымаць заробкі, і гэтая тэндэнцыя працягнецца, прагназуюць эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

У той жа час у Беларусі захоўваецца нізкі ўзровень беспрацоўя: афіцыйная складае каля 0,1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, а фактычная — каля 3%. Такі дысбаланс можа запаволіць эканамічны рост у 2025 годзе.

Крытычная залежнасць эканомікі ад Расіі

Эканаміст Дзмітрый Крук раней адзначаў, што Беларусь «усё больш паглынаецца расійскай эканомікай», а ў гандлі гаворка ідзе пра татальную залежнасць. Гэта абмяжоўвае магчымасці самастойнага эканамічнага развіцця.

Аналітык таксама адзначаў высокую ступень залежнасці манетарнай палітыкі Беларусі ад стану расійскай эканомікі. Гэта зніжае аўтаномію Нацбанка і абмяжоўвае яго свабоду ў прыняцці рашэнняў. З улікам названай вышэй прывязкі экспарту і лагістыкі любыя праблемы ў расійскай эканоміцы наўпрост адбіваюцца на Беларусі, узмацняючы яе ўразлівасць да вонкавых фактараў.

Планы ўрада накот росту эканомікі і чаму яны могуць аказацца пад пытаннем

Саўмін плануе, што ВУП Беларусі сёлета вырасце на 4,1%. Гэта нават больш, чым у 2024-м.

Аднак, паводле ацэнак аналітыкаў, нашая эканоміка вычарпала магчымасці для хуткага росту яшчэ ў другой палове мінулага года. Гэта значыць, што падняць ВУП да запланаванага ўрадам паказчыка натуральным чынам наўрад ці атрымаецца. А падганянне яго росту дырэктыўнымі метадамі (напрыклад, таннымі крэдытамі для асобных прадпрыемстваў або нарошчваннем спажывецкага попыту) узмацняе рызыкі перакосаў.

Акрамя таго, штучнае стрымліванне цэн выпампуе практычна ўсе рэсурсы кампаній, сур’ёзна аслабіўшы іх фінансавы стан. Гэта азначае, што ў іх не застаецца сродкаў не толькі для інвестыцый, але і для павышэння (а часам і захавання на ранейшым узроўні) заробкаў.

Чытайце таксама