У сеціве з’явілася відэа з украінскімі вайскоўцамі, якія паведамляюць, што яны зайшлі ў Снігіроўку — раней захоплены расійскімі войскамі горад у Мікалаеўскай вобласці.
«Сёння, 10 лістапада 2022 года, быў вызвалены населены пункт Снегіроўка сіламі 131-га асобнага разведвальнага батальёна», — кажа вайсковец на відэа. Вайскоўцаў вітаюць мясцовыя жыхары.
Узяцце Снігіроўкі пацвердзілі ў тэлеграм-канале «Аператыўны УСУ».
Вось такі пост, імаверна, прысвечаны вызваленню Снігіроўкі, апублікаваў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Горад Снігіроўка ў Мікалаеўскай вобласці — важны чыгуначны і лагістычны вузел на беразе ракі Інгулец. Размешчаны за 50 км ад Херсона. Снігіроўка была захопленая расійскімі войскамі ў сакавіку 2022 года.